Город Лида: история, легенды, фактыНекалi заштатны правiнцыяльны гарадок Лiда ў наш час стаў буйным эканамiчным, адмiнiстрацыйным i культурным цэнтрам Беларусi. Калі пад’язжаеш да горада з паўночнага ці паўднёвага боку, ужо за некалькі кіламетраў прад вамі паўстае шырокая панарама горада. Падарожнік бачыць імкліва ўзнятыя ў вышыню заводскія трубы, многапавярховыя дамы з гледзячымя ўвысь тэлевізійнымі антэнамі. Ускраіны Ліды тонуць у зялініне садоў. І толькі з захаду і ўсходу горад адкрываецца адразу – яго хаваюць ад вашага позірку густыя хвойныя дрэвы. Горад сапраўды акаймаваны зялёнымі каралямі лясоў. Варта толькі адысці на 1-2 кіламетры ад яго ўскраін, як трапляеш у абдымку зялёных хвой і ялін, пахкіх смалой і непаўторнай свежасцю. Няшмат знойдзеш на геаграфiчнай карце гарадоў з такой рамантычнай назвай. Таму, апрача афiцыяльнай версii аб паходжаннi назвы горада, у народзе iснуе многа чуллiвых, часцей за ўсё лiрычных, легенд i паданняў. Вось адна з iх. У сутоку двух рэк, Лiдзеi i Каменкi, - там, дзе на забалочаных прасторах некалi раслi густыя непраходныя лясы, перад iмi на высокiм узгорку стаяў замак. З вышынi яго вежаў позiрку адкрываўся прыгожы вiд на далiну, працякаючай побач выгiбам ракi. Гаспадаром замка быў яго заснавальнiк лiтоўскi князь Гедымiн. Была ў яго прыгажэйшая тварам з чорнымi i густымi, быццам крыллi ворана, валасамi, з чорнымi як вугалькi, вачыма, дачка. Прыгожосцю дзяўчыны любавалiся ўсе, пачынаючы з заможных, у якiх недахопу не было, канчаючы простым людам. Простыя сяляне, якiя жылi паблiзу замка, вельмi любiлi Лiду, так звалi гэтую дзяўчыну, за яе добрае спагадлiвае сэрца. Час хутка iшоў. I не паспела Лiда аглянуцца, як стала стройнай, рослай i прыгожай дзяўчынай на выданнi. "Ужо пара табе замуж, любiмая дачушка, - сказаў аднойчы бацька. - Ты ўжо зусiм дарослая дзяўчына". "Мне гэта нават яшчэ ў галаву не прыходзiла, - адказала Лiда. - Я яшчэ зусiм маладая. Цi ж я добраахвотна павiнна адмовiцца ад чароўнасцi гэтага прыгожага свету? А цi магу я даведацца, хто ж будзе маiм суджаным?" - нясмела спытала яна бацьку. "Гэта ўплывовы i прыстойны пан, якi мае вялiкiя заслугi перад краем, багаты i разумны". - Бацька назваў iмя суседскага князя, вядомага сваiм старэчым узростам i не менш непрыемным вонкавым выглядам. "Хто?! Гэты старэнькi?!… Сумлення ў цябе, бацька, няма!" "Лепшай партыi табе не знайсцi. Ён багаты, прыстойны i любiць цябе". "Але ж я яго зусiм не люблю! Не пайду за яго!" "Павiнна!" - сказаў, як адрэзаў бацька. "Бацька, злiтуйся, пашкадуй!" - з мальбой у голасе вымавiла Лiда. Але той застаўся няўмольным. З гэтага часу прайшло некалькi месяцаў. Вада ў рэках замерзла, зямля змерзлася, дрэвы без лiсцяў замерлi ў нерухомасцi, а снежны покрыў услаў далiны i ўзгоркi. А калi вясной яблынi пусцiлi розавыя бутоны кветак, сцеблi свежай зяленай травы паднялiся ўвысь, а сонца цёплымi праменнямi абхапiла ў свае абдымкi сады i палi, каля варот замка спынiўся атрад. Сумлнення не было - прыехаў жанiх. Князь Гедымiн прыняў госця з вялiкай пашанай. Тры днi ламалiся сталы ад прысмакаў i цудоўных напiткаў. Тры днi працягваўся пiр, i iгралi музыкi. Увесь гэты час Лiда сядзела ў сваёй святлiцы, праводзячы днi i ночы ў глыбокiм задуменнi. Не адна сляза скацiлася па яе бледным твары. Не дапамагалi нi суцяшэннi прыдворных, нi ўгаворы самай любiмай яе нянi. Не дапамагалi мальба i заклiнаннi мацi, нi перасцярога бацькi. Лiда зацялася. Не хацела нi з кiм размаўляць, не прымала ежу, толькi шаптала словы малiтвы. "Загрызе сябе да смерцi", - шапталi па кутах прыдворныя. "Памрэ з голаду нябога", - ламала рукi няня. Настаў трэцi дзень гуляння. Скончыўся пiр. Седзячы каля акна, Лiда пачула знаёмыя крокi бацькi i бразганне зброi. Сумлнення не было: разам з бацькам iшоў жанiх. Не чакаючы гасцей, праслiзгнула яна праз кутыя жалезам дзверы i праз лабiрынт калiдораў i дзвярэй, паднялася на замкавую сцяну. Як звычайна ў белай сукенцы, стала, выпрасталася. Вецер ласкава iграў складкамi яе сукенкi, развяваў доўгiя чорныя валасы. Падняўшы высока непакорную галаву, Лiда ахапiла позiркам знаёмыя з дзяцiнства палi, лясы, лугi i кветкi, якiя яна палюбiла ўсiм сэрцам. У апошнi раз услухалася ў шчабятанне птушак, шум ветру i меладычны голас iграючай дзесьцi жалейкi. Развiтвалася з навакольным светам i жыццём. Дарэмна беглi да яе ўстрывожаныя прыдворныя. Дарэмна уклiкаў у адчаi бацька. Лiда яшчэ раз зiрнула навокал i кiнулася са сцяны ў воды працякаючай побач ракi. Далей легенда сцвярджае, што Гедымiн усвядомiў сваю непапраўную памылку i ў памяць аб любiмай прыгажунi - дачцы назваў горад Лiдай, а раку, у якой яна ўтапiлася, - Лiдзеяй. У свядомасцi лiдчан Лiда стала сiмвалам жанчыны, якая больш за ўсё цанiла свабоду, гонар, годнасць i любоў. Няма адзiнага меркавання i ў даце заснавання горада. Так, у Гамбургскай энцыклапедыi сцвярджаецца, што горад Лiда ўзнiк у канцы XII стагоддзя, а дакладней у 1180 годзе. Беларускiя ж гiсторыкi, правёўшы шматлiкiя даследваннi, прыйшлi да высновы, што годам заснавання яго належыць лiчыць 1380, таму што першы ўспамiн аб iм адносiцца да гэтага часу. Так цi не, бясспрэчна адно - Лiда старэйшы горад Беларусi, якi мае сваю багатую гiсторыю. Як геаграфiчны аб'ект ён фiгурыруе на карце Сярэдняй Еўропы з "Геаграфii" Клаўдзiя Пталемея, апрацаванай Мiкалаем з Кузы i выдадзенай у 1507 годзе ў Рыме. |
Главная Город Лида: история, легенды, факты. Город Лида в годы ВОВ. Историко-архитектурные памятники Лиды и Лидского района. Город Лида в настоящее время. Деятельность школы №9 О проекте. Как стать участником проекта. Отзывы и предложения. | ||||