Город Лида в годы Великой Отечественной войныВайна ўварвалася ў наш дом нечакана, знянацку. Аб гвалтоўным нападзе гітлераўскай Германіі на Савецкі Саюз лідчане даведаліся на світанні 22 чэрвеня. Ужо ў 4 гадзіны раніцы фашысцкія сцярвятнікі з’явіліся ў небе над Лідай і яе аколіц, над чыгуначнай станцыяй Неман, над мастом праз раку Нёман у Агародніках. Адзін з фашысцкіх драпежнікаў там і застаўся назаўсёды. Яго збіў са звыклай вінтоўкі СВТ салдат, які стаяў у той час на пасту каля маста. А 4 гадзіне раніцы 22 чэрвеня артылерыйскім абстрэлам нашай тэрыторыі вораг пачаў ваенныя дзеянні на ўсходнім напрамку. Адначасова былі нанесены ўдары з паветра па Гародні, Лідзе, Баранавічах,Беластоку,брэсту. У Лідзе бомбаваму ўдару быў падвергнуты пасажырскі цягнік, які накіроўваўся ў бок Мінска праз Маладзечна. 24 чэрвеня фашысцкія бомбы ўзарваліся па вуліцы ў аколіцах сённяшняга завода сельскагаспадарчых машын.Паўночны вецер нёс полымя і дым пажару па ўсяму гораду. Наступны ўдар прыйшоўся па цэнтру Ліды. Так працягвалася аж да 27 чэрвеня. Хмары Дыму, якія стаялі над горадам, былі бачны за многія кіламетры. Жыхары хаваліся ў падвалах і сховішчах, у лясах і ў навакольных вёсках. Ужо 27 чэрвеня савецкія войскі пакінулі Ліду. К вечару таго дня фашысцкая армія ўвайшла у горад. Каваны бот нямецкага салдата-акупанта пратаптаў па яго ціхіх, ўтульных спустошаных вуліцах. У вячэрнім Савінформбюро 29 чэрвеня гаварылася, што на подступах да горада Ліды нямецка-фашысцкія войскі панеслі вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы. Пасля працяглых бамбардзіровак Ліда ляжала ў руінах, асабліва яе цэнтр. На вуліцах з’явіліся першыя загады акупантаў, якія забаранялі хаджэнне па горадзе ноччу. У будынку сённяшняга педвучылішча размясціўся гебітскамісарыят, у школе № 10 - гестапа, у школе № 1 - ваенны шпіталь. У горадзе было сканцэнтравана 5 тысяч гітлераўцаў, 140 паліцаяў, 108 жандармаў, 120 эсэсаўцаў. На аэрадроме базіравалася больш за 100 самалётаў. Абсталяванне многіх заводаў i фабрык у хуткім часе былі вывезены у Германію разам з рабочымі. На абутковай фабрыцы "Ардаль" наладзілі майстэрню па рамонце авіяматораў. Дзве майстэрні працавалі на чыгуначным вузле. 3 ліпеня 1941 года былі арыштаваны i расстраляны 151 прадстаўнік інтэлігенцыі: урачы, настаўнікі, службоўцы культавых устаноў i іншыя. 8 ліпеня - 120 чалавек хворых i медперсаналу псіхіятрычнай бальніцы. Расстрэльвалі палонных чырвонаармейцаў i камандзіраў Чырвонай Арміі, яўрэяў, цыган, татараў: расстрэльвалі мужчын i жанчын, старых i дзяцей. Напярэдадні 10 сакавіка немцы выгналі з дамоў жыхароў лідскага гета i пад канвоем жандараў i паліцаяў, адвёўшы на ўзлесак каля Астроўлі, расстралялі. Другая такая акцыя поўнага знішчэння яўрэяў гета у Лідзе была праведзена 8 мая 1943 года. Вызваленне |
Главная Город Лида: история, легенды, факты. Город Лида в годы ВОВ. Историко-архитектурные памятники Лиды и Лидского района. Город Лида в настоящее время. Деятельность школы №9 О проекте. Как стать участником проекта. Отзывы и предложения. | ||||